Казулін у Брусэлі і Вашынгтоне
- 12.09.2008, 15:11
Былы палітвязень і кандыдат на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Казулін 15 верасьня будзе прадстаўляць беларускую апазыцыю на сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвяза ў Брусэлі.
Таксама заплянаваныя сустрэчы палітыка з прадстаўнікамі фракцый Эўрапарлямэнту і эўракамісарамі, паведамляе "Наша Ніва".
Казулін зьбіраецца распавесьці на гэтых сустрэчах пра сітуацыю ў Беларусі падчас “выбарчай кампаніі”, паведамляе "Радыё Рацыя".
На наступным тыдні, найхутчэй у прамежку часу з 18 па 20 верасьня, па запрашэньні Джорджа Буша Аляксандар Казулін будзе знаходзіцца ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку.