BE RU EN

«Дажынкі» будуць пад прыцэлам снайпераў?

  • 18.09.2008, 10:37

Сталіца хлебаробаў-2008 сканчае апошюю падрыхтоўку да прыёму высокіх гасцей.

"Зачыніць, завесіць усе вокны і падчас правядзення свята да іх не падыходзіць"- такія інструкцыі атрымалі жыхары цэнтральных вуліцаў горада ад супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў. Што для жыхароў Менску звыкла, дык для аршанцаў у навінку. І адразу папаўзлі чуткі аб размяшчэнні снайпераў на дахах дамоў падчас народнага гуляння, паведамляе сайт www.belnarod.org.

Сканчаецца аднаўленне цэнтральных вуліцаў горада. На гэта выдаткавана 300 мільярдаў рублёў. Жылы корпус базыльянскага кляштара, разбуранага ў 1960-я гады і да якога так і не дакранулася рука будаўнікоў, накрыты тканінай. Дафарбоўваюцца дахі хатаў прыватнага сектара. А жыхары нецэнтральных вуліцаў як хадзілі па брудзе, так і ходзяць.

Апошнія навіны