Большасць не пойдзе на «выбары»
- 18.09.2008, 11:43
На буйнейшым беларускім партале TUT.by адбываецца галасаванне з пытаннем «Ці пойдзеце вы на «выбары»?». Абсалютная большасць апытаных не збіраюцца ісці на выбарчыя ўчасткі, паколькі «выбары» даўно пераўтварыліся ў выбарчы фарс.
На 11.45 дадзеныя склаліся ў наступнай прапорцыі:
Такім чынам, суміраваўшы, атрымоўваецца, што ўдзел у галасаванні збіраюцца прыняць толькі 30,64 адсотка прагаласаваўшых. Не пойдуць на «выбары» 63,68 адсотка. Яшчэ не вызначыліся 5.62% адсотка.
Па дадзеных на 17.05 дадзеныя апытання выглядаюць наступным чынам:
Колькасць жадаючых удзельнічаць у выбарах скарацілася да 24,98 адсотка. Не збіраюцца ўдзельнічаць у выбарчым фарсе 69, 47 адсотка.
Апытанне скончылася 23 верасня з практычна такімі жа вынікамі: каля 70 адсоткаў апытаных заявілі, што не будуць удзельнічаць у «выбарах», каля 25 адсоткаў – будуць і 5 адсоткаў – не вызначыліся.
Раней на сайце «Белорусские новости» таксама праводзілася апытанне на дадзеную тэму, і большасць апытаных заявілі, што не намераныя ўдзельнічаць у«выбарах».