Галандскае тэлебачанне: Аляксандр Казулін супраць дыктатара Лукашэнкі (Відэа)
- 18.09.2008, 20:10
Правабарончая арганізацыя Mission To Minsk перадала прэс-цэнтру Хартыі’97 відэаматэрыялы, прысвечаныя супрацьстаянню ў Беларусі двух Аляксандраў -- супрацьстаянню палітычнаму і чалавечаму.
У інтэрв'ю галандскаму тэлебачанню Аляксандр Казулін сказаў: «У Лукашэнкі няма нічога чалавечага. Ён мяне выпусціў, таму што зараз ідзе гандаль паміж Захадам і рэжымам. І Лукашэнка выкарыстоўвае гандаль палітвязнямі дзеля таго, каб атрымаць па максімуму для сябе».