Пуціну пакуль не крытычна без прызнання Лукашэнкі
- 2.09.2008, 16:13
Для Расеі не крытычна, што незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, акрамя Масквы, пакуль ніхто не прызнаў, заявіў журналістам прэм'ер РФ Уладзімір Пуцін.
"Для нас абсалютна не крытычна", - сказаў Пуцін, адказваючы на пытанне, не ці турбуе Расею, што ніхто больш не прызнаў Паўднёвую Асецію і Абхазію.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка дагэтуль не прызнаў незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, як гэта раней зрабіла Расея насуперак рэзкаму асуджэнню дадзенага кроку ўсёй міжнароднай супольнасцю.
На днях Лукашэнка накіраваў прэзідэнту Расеі Дзмітрыю Мядведзеву ліст, у якім, у прыватнасці, гаворыцца, што "у сітуацыі ў Расеі, якая склалася, не было іншага маральнага выбару, акрамя як падтрымаць зварот народаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні іх права на самавызначэнне ў адпаведнасці з асновапалагаючымі міжнароднымі дакументамі".
А.Лукашэнка выказаў меркаванне "аб мэтазгоднасці вынясення дадзенага пытання на разгляд Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і прыняцці кансалідаванай пазіцыі дзяржаў-удзельнікаў". Паседжанне савета плануецца правесці 5 верасня.