BE RU EN

Назіральнікі ад АБСЭ даведаліся пра адмову ў арганізацыі пікета «Байкот!»

  • 22.09.2008, 18:19

Сёньня вабласны каардынатар Маладога Фронту па Віцебскай вобласьці Алесь Круткін сустрэўся з назіральнікамі ад АБСЭ, падчас якой перадаў ім скаргу на адмову арганізацыі ў правядзеньні пікета “Байкот!”

Нагадаем, пікетоўцам адмовілі ў правядзеньні акцыі па падставе таго, што ў дзень правядзеньня пікету ў кінатэатры, каля якога была заплянавана акцыя, адбудецца паказ дзіцячых фільмаў і пікетоўцы будуць замінаць наведвальнікам кіно.

Назіральнікі Пол Анры Бішаф і Матс Мэлін шчыра зацікавіліся беспадстаўнай адмоваю і зазначылі, што тэрмінова перададуць скаргу ў Менскае прадстаўніцтва АБСЭ.

Апошнія навіны