BE RU EN

Галкіпер «Ювентуса» можа не згуляць у Менску

  • 23.09.2008, 12:28

Галкіпер італьянскага «Ювентуса» Джанлуіджы Буфон з-за траўмы сцягна можа не згуляць у Беларусі ў матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ, паведамляе сайт УЕФА.

У выходныя ў матчы італьянскага першынства супраць "Каляры" Буфон з-за пашкоджання не змог дагуляць да канца. Медыкі лічаць, што на ўзнаўленне галкіперу спатрэбіцца каля 10 дзён. Такім чынам, Буфон на гэтым тыдні прапусціць два матчы італьянскага чэмпіянату, а яго ўдзел у гасцявой гульні 30 верасня супраць БАТЭ пад пытаннем, перадае РІА «Новости».

З чэмпіёнам Беларусі дакладна не згуляе французскі форвард "Юве" Давід Трэзеге, якому зробленая аперацыя на калене. Гулец, паводле папярэдніх звестак, выбыў на тэрмін да пяці месяцаў.

Апошнія навіны