«Маніфест» «Ляпісаў»: Belarus Freedom! (Аўдыё)
- 25.09.2008, 9:28
Новы альбом папулярнага беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі» «Маніфест» сёння выкладзены ў Інтэрнэце для бясплатнай запампоўкі.
Гэта першы падобны выпадак сярод топ-артыстаў постсавецкай прасторы. Адна з кампазіцыяў альбома называецца «Belarus Freedom».
Інтэрнэт-рэліз 25 верасня прымеркаваны да пачатку тура «Ляпіса Трубяцкога» па Расеі (16 канцэртаў), які адкрые канцэрт у Пермі.
Новы дыск «Маніфест», як і папярэдні дыск «Капітал», быў запісаны ў Кіеве на студыі «211» пад кіраўніцтвам украінскага саўндпрадзюсэра Віталя Цялезіна. У ім 12 песняў.
У продажы альбом павінен з'явіцца ў кастрычніку. Але з сённяшняга дня альбом «Маніфест» можна запампаваць у Інтэрнэце ТУТ.
«Галоўная задача сучаснага творчага чалавека — пераасэнсаваць і адаптаваць пад цяперашнія рэаліі лозунг DIY — do it yourself, — лічыць лідэр групы «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок. — І гэта датычыць не толькі анарха-панк-культуры, але незалежнага мастацтва наогул... Карпарацыі, медыя-холдынгі, рэкард-лэйблы і іншыя монстры шоў-бізнэса — гэта гібельны фільтр для любых свежых ідэяў! Продаж аўдыё-носьбітаў, адлічэнні з канцэртаў, аўтарскія паборы кормяць цэлую кучу гэтых дармаедаў, а музыка пры гэтым атрымлівае мізэрныя адсоткі. Ёсць адзіная магчымасць змагацца з калямузычнай сістэмай — трэба ўсім выкладваць музыку ў Інтэрнэт! Тады яна патрапіць да слухача хутка і бясплатна».
Прапануем поўны тэкст песні «Belarus Freedom», а таксама яе аўдыёзапіс.
Слухаць трэк з новага альбома "Ляпісаў":
/youtube/own_flashplayer_plc.swf?file=/ftpphoto/freebelarus.mp3&startplay=true
BELARUS FREEDOM!
Залаты гадзіньнік у чорнай вароны,
Хлопец дурны, як малпа з каронай.
Дзіўны алмаз, эўрапейскія мэты,
Жабы ды чэрці па кабінэтах.
Сэрца палае, далонь не дрыжыць
Ды паляўнічы дамоў бяжыць.
Пагоня побач —
Будзем жыць!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELORUSSIA LIBERTA
Бораў шалёны напіўшыся сэму
іш бін актывіст бээрэсэму
воцат на вочы ліецца з нябёс
гуляць у хакей наш казачны лёс!
Сэрца палае, далонь не дрыжыць
Ды паляўнічы дамоў бяжыць.
Пагоня побач —
Будзем жыць!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELORUSSIA LIBERTA
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELORUSSIA LIBERTA