BE RU EN

Беларусам за мяжой няма за каго галасаваць

  • 26.09.2008, 17:49

Беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца падчас выбарчай кампаніі за мяжой, могуць галасаваць толькі па Купалаўскай акрузе № 95 Менска, нават калі ні да гэтай акругі, ні да самога Менску ніякага дачынення не маюць.

Такі выбар людзям прапаноўваюць на чатырох выбарчых участках, якія створаныя на тэрыторыі Польшчы ў Варшаве і Беластоку.

Можна прагаласаваць толькі за Юрыя Краснапольскага або за Валянціну Лявоненка. Чаму менавіта гэтую акругу абралі, каб прапанаваць прагаласаваць грамадзянам Беларусі ў Польшчы, здагадацца нескладана. Абодва кандыдаты беспартыйныя, паведамляюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Апошнія навіны