BE RU EN

Калі прамаўчым сёння, будуць сфальсіфікаваныя і прэзідэнцкія выбары

  • 27.09.2008, 12:05

Такую думку выказаў адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Зміцер Бандарэнка.

“Зараз ў Менску знаходзяцца каля тысячы міжнародных назіральнікаў і сотні журналістаў вядучых сусветных медыа. Мы заклікалі прыйсці людзей на Плошчу 28 верасня і прапануем лозунгам гэтай акцыі зрабіць патрабаванне новых сумленных і справядлівых выбараў. Толькі тады голас беларускага народу будзе пачуты і ў Беларусі, і за яе межамі. Мы нават бачым, што гэта можа стаць асновай для рэальнай дыскусіі ў самой краіне – як зрабіць так, каб выбары былі сапраўды сумленнымі. Гэта і новыя парлямэнцкія выбары, і новыя прэзыдэнцкія выбары. Таму што калі мы пакідаем сытуацыю без зменаў, дык ужо відавочна: будуць сфальсыфікаваныя і вынікі будучых прэзыдэнцкіх выбараў. І зноў народу будзе прапанаваны фарс. Патрабаванне новых свабодных выбараў – гэта лозунг і “Маладога фронту”, і грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, і Беларускага Народнага Фронту”, -- заявіў Зміцер Бандарэнка.

Апошнія навіны