Мы павінны паставіць ультыматум рэжыму Лукашэнкі
- 27.09.2008, 13:35
Лукашэнка, напапярэдні «парляманскіх выбараў» заявіў, што яны будуць праведзены сумленна і празрыста. Але, безумоўна, гэта усе хлусьня, якая не адпавядае сапраўднасьці. Піша Зьміцер Ясевіч на сайце «Маладога Фронта».
Варта адзначыць, што Лукашэнку даўно уже не патрэбна “дэмакратызацыя” выбарчага працэсу. Гэта сьведчыць аб тым што, кіраўнік дзяржавы баіцца падлідчваць выбарчыя білютэні, бо ён ведае, што выбары фальсыфікуюцца.
Такім чынам, можна казаць аб тым што, беларускія «парляманцкія выбары» 2008 не адпавядаюць ні сумленнасьці, ні празрыстасьці.
Мы павінны паставіць ультыматум рэжыму Лукашэнкі, патрабуючы дэмакратызацыі ў выбарчым працессе – гэта азначае, што павінны быць новыя сапраўдныя выбары, тобак зьмены выбарчага заканадаўства.
Па беларускай Канстытуцыі выбарцы маюць права сабрацца на плошчы Кастуся Каліноўскага запатрабаваць новых дэмакратычных выбараў.
Я упэўнены, што толькі метадам жорсткага уціску на рэжым магчыма паказаць беларусам праўду, што наш голас фактычна скрадзены і адстаяць яго, абараніць сваё права, мы можам толькі разам на плошчы.
Таму мы заклікаем усіх беларусаў, неабыякавых да нашай Бацькаўшчыны, байкатаваць гэтыя ілжывыя «выбары» і прыйсьці у дзень галасаваньня на плошчу Кастуся Каліноўскага, дзе хлусьня рэжыма ня будзе дзейнічаць!
І толькі мужнасьць, стрыманасьць, справядлівасьць дапамогуць у гэтым..
28 Верасьня ў 20:00 мы прыйдем на пляц КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА каб разам прыняць удзел у байкоце выбараў.
Жыве Беларусь!