Акцыя ў Варшаве: За нашу і вашу свабоду! (Фота)
- 27.09.2008, 16:16
27 верасня ў Варшаве прайшла акцыя за правядзенне ў Беларусі новых свабодных “выбараў” і супраць прызнання вынікаў “выбараў” 28 верасня.
Калона пад нацыянальным беларускім сцягамі і транспарантам: "Свабодныя выбары - свабодная Беларусь!", "За нашую і вашую свабоду!" прайшла цэнтрам Варшавы, скандуючы "Свабодная Беларусь!", "Беларусь - так! Лукашэнка - не!". Мінакі - варшавяне і турысты ветліва віталі дэманстрантаў і выказвалі салідарнасць з імі. На акцыі таксама прысутнічалі шматлікія прадстаўнікі прэсы, радыё і ТБ.
У канечным пункце шэсця пад сеймам Польшчы адбыўся мітынг, пад час якога быў зачытаны Зварот польскіх і беларускіх грамадскіх арганізацый да ўладаў Польшчы і ЭЗ, у якім апісалі сённяшнюю выбарчую сітуацыю на Беларусі і папрасілі не прызнаваць вынікаў сёляташніх "выбараў" у Беларусі. Зварот быў пераданы дэпутату польскага Сэйму Міхалу Шчэрбе, які з'яўляецца сябрам камісіі ў справах Беларусі. Ён у сваю чаргу выказаў упэўненасць, што польскі урад заўсёды стаў і будзе за такія вартасці як свабода і дэмакратыя. Зварот будзе пераказаны ім на рукі маршалку Сэйма.