BE RU EN

Савбяс ААН заклікаў Іран прыпыніць сваю ядзерную праграму

  • 28.09.2008, 10:52

Савбяс ААН не стаў уводзіць новыя санкцыі супраць Ірана, аднак пацвердзіў існуючыя і заклікаў краіну прыпыніць сваю ядзерную праграму, паведамляе AFP 28 верасня.

У тэксце аднагалосна прынятай рэзалюцыі гаворыцца, што Іран абавязаны "цалкам і без прамядлення выканаць свае абавязанні паводле дзейсных рэзалюцый ААН, а таксама патрабаванні МАГАТЭ".

Праект рэзалюцыі быў занесены ў чацвер краінамі "шасцёркі", якія займаюцца перамовамі з Іранам па пытанні аб ягонай ядзернай праграме. У шасцёрку ўваходзяць Расея, ЗША, Кітай, Францыя, Вялікабрытанія і Германія. Супраць увядзення новых санкцый актыўна выступала Расея, якая настойвала на працягу перагаворнага працэсу.

Нагадаем, Тэгеран адмаўляецца спыняць узбагачэнне ўрана, заяўляючы, што іранская ядзерная праграма носіць выключна мірны характар.

Апошнія навіны