BE RU EN

Вольга Казуліна: «Вынікі «выбараў» будуць адназначна сфальсіфікаваныя»

  • 28.09.2008, 12:20

Падчас галасавання на Коласаўскім выбарчым участку № 518 Вольга Казуліна, дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, кандыдат у дэпутаты па Сухараўскай выбарчай акрузе № 102, зрабіла заяву.

Па меркаванні В.Казулінай, вынікі «выбараў» будуць "адназначна сфальсіфікаваныя". "Я сама прайшла праз усё гэта і бачыла, якое бязмежжа адбывалася падчас перадвыбарнай кампаніі", — сказала яна.

"Мой канкурэнт па акрузе — чалавек ад улады. Гэта дае падставы лічыць, што ў выпадку ягонай перамогі гэта будзе такі жа бязвольны «дэпутат», які галасуе за рашэнні, якія лабіруе Лукашэнка", — заявіла кандыдат.

Сам А.Казулін, які суправаджаў дачку, таксама заявіў, што не лічыць «выбары» дэмакратычнымі. Па ягоным меркаванні, ніхто з адзінага спісу дэмакратычных сіл у «палатку» не пройдзе. "Пройдзе некалькі нібы ад апазіцыі чалавек. Гэта будзе паказана еўрапейскай супольнасці як вялікае дасягненне. Але гэта будуць тыя людзі, якія ўладкоўваюць уладу", — лічыць А.Казулін.

Апошнія навіны