Новыя доказы таго, што скрыні ўскрываюць па ночах
- 28.09.2008, 14:24
Назіральнік Уладзімір Малей паведаміў, што ён зафіксаваў факт змянення адбітку пячаткі на урне, што ўстаноўлена на выбарчым участку №65 Брэсцкай-Мухавецкай выбарчай акругі №4.
Назіральнік звярнуўся з заявай у пракуратуру, дзе яе разглядаць адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што пракурор захварэў. Уладзімір Малей звярнуўся па дапамогу да сябра акруговай камісіі Людзмілы Дзенісенка (КПБ), але яна таксама адмовілася пачаць разбіральніцтва , адзначыўшы, што дастаткова заявы.
Уладзімір Малей зрабіў фотаздымкі на мабільны тэлефон. Есць акт, падпісаны сябрамі камісіі. Назіральнік спрабуе звярнуцца ў РАУС, паведламляюць “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.