У гомельскай псіхлякарні яўка склала 100%
- 28.09.2008, 14:31
На закрытым участку № 22 Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акругі № 36 галасаванне завершанае.
Аб гэтым паведаміў БелаПАН старшыня ўчастковай камісіі Віктар Маторанка.
У галасаванні прынялі ўдзел 226 пацыентаў Гомельскай абласной псіхіятрычнай лякарні.
Участковая камісія падвяла вынікі і здала бюлетэні ў акруговую камісію.
Яўка склала 100%. 56% выбарнікаў падалі галасы за дзейснага дэпутата “палаткі” Аляксандра Шацько, 32% — за ягонага канкурэнта Аляксандра Грамыку, прадстаўніка Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, які часова не працуе.