BE RU EN

Буша, Макейна і Абаму заклікалі не прызнаваць «выбары» у Беларусі (Фота)

  • 29.09.2008, 2:11

28 верасьня ў адзін час з менчукамі, што выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, ля будынку ААН у Нью-Ёрку і каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне беларускі “Моладзевы Рух Амэрыкі” ладзіў дэманстрацыі пратэсту супраць ілжывых “парламенцкіх выбараў” у межах кампаніі "Байкот 2008".

Актывісты руху падчас акцыі пратэсту паставілі подпісы пад зваротам да прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Джорджа Буша, а таксама кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду сэнатараў Джона Макэйна і Барака Абамы з заклікам аб непрызнанні сфальшаваных дыктатарскім рэжымам выбараў у “парлямэнт”.

Апошнія навіны