Скандал: пусты пратакол з радзімы Лукашэнкі
- 29.09.2008, 11:41
Сябру шклоўскай акруговай выбарчай камісіі Пятру Мігурскаму ўдалося перахапіць два пустыя пратаколы, падпісаныя сябрамі ўчастковых камісій. Гэтыя паперы паступілі ў акруговую камісію зь вёсак Александрыя (радзіма Лукашэнкі) і Бушлякі.
Мігурскаму атрымалася забраць гэтыя пратаколы. Цяпер кандыдат ад Партыі БНФ па Шклоўскай акрузе Рыгор Кастусёў зьбіраецца патрабаваць правядзеньня новых выбараў. Паперы ж будуць перададзеныя ў пракуратуру, паведаміла “Наша Ніва”.