Кошты на бензін зноў падвысяцца – іх лічаць «занадта нізкімі»
- 3.09.2008, 13:54
«Белнафтахім» не выключае падвышэння коштаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні канцэрна Ўладзімір Воўкаў.
"Будзем глядзець на стан сусветных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў", - сказаў У.Воўкаў, адказваючы на пытанне аб магчымасці падвышэння кошту нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку Беларусі.
У.Воўкаў таксама растлумачыў, што летнія падвышэнні коштаў на нафтапрадукты былі выкліканыя аб'ектыўнымі прычынамі - ростам кошту нафты і нафтапрадуктаў на сусветным рынку. Ён нагадаў, што ў 2007 годзе тона нафты каштавала нешматлікім больш за $200, то зараз яе кошт павялічыўся да $600 і больш. "Тое, што нафтапрадукты ў Беларусі каштавалі менш, чым у нафтаздабываючай Расеі - гэта нонсэнс", - лічыць У.Воўкаў.
Па ягонай інфармацыі, у цяперашні час нафтапрадукты на ўнутраным рынку Беларусі каштуюць крыху больш, чым у Расеі, адсоткаў на 40 менш чым ва Ўкраіне і ў два разы менш чым у краінах Заходняй Еўропы.