BE RU EN

Адразу пасля «выбараў» звольнілі кіраўніка штабу апазыцыйнага кандыдата

  • 30.09.2008, 11:11

29 версьня Івану Бедку, які быў кіраўніком выбарчага штабу апазыцыйнага кандыдата Івана Шэгі, у Цэнтральнай раённай бальніцы Слоніма паведамілі, што зь ім датэрмінова спыняецца кантракт.

Прычын гэтага не патлумачылі. Іван Бедка ад пачатку 80-х працаваў у ЦРБ Слоніма санітарам.

“Уручылі паведамленьне, што са мною спыняецца кантракт за год да пэнсіі. Прычыну не ўказалі. А кантракт павінен быў скончыцца 31.10. На маю думку, прычынай стала мая палітычная дзейнасьць, удзел у выбарчай кампаніі. Я ўзначальваў штаб альтэрнатыўнага кандыдата, напісаў на адным з выбарчых участкаў, дзе быў назіральнікам, 4 акты пра парушэньні выбарчага заканадаўства. Там цалкам сфальсыфікавалі выбары. Я зьбіраюся падаваць скаргу ў суд, бо існуе закон, паводле якога ня маюць права спыняць кантракт за 3 гады да пэнсіі”, -- паведаміў актывіст для “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны