BE RU EN

Генэральны сакратар Рады Эўропы: «Лукашэнка ніколі не прапускае магчымасьць прапусьціць магчымасьць»

  • 30.09.2008, 15:51

Страчаным шанцам для Беларусі назваў «выбары» 28 верасьня генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс.

“Лукашэнка ніколі не прапускае магчымасьць прапусьціць магчымасьць. Існавала надзея, што нядаўнія “выбары” стануць паваротным пунктам у добраахвотнай ізаляцыі Беларусі ад рэшты Эўропы. На жаль, гэтага ня здарылася”, - зазначыў Дэвіс у заяве з нагоды «выбараў».

Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы нават не было дазволена назіраць за галасаваньнем, але АБСЭ мела сваіх назіральнікаў і зрабіла выснову, што «выбары» не адпавядалі эўрапейскім стандартам. “Як сябар беларускага народу я глыбока расчараваны, аднак усё яшчэ спадзяюся, што неўзабаве беларусы будуць мець магчымасьць удзельнічаць у сапраўды свабодным і справядлівым галасаваньні”, - заявіў Т.Дэвіс.

Нагадаем, што місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не прызнала «парламенцкія выбары» у Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі. Назіральнікамі АБСЕ адзначаны «дрэнны або незадавальняючы» працэс падліку галасоў у 50% выпадкаў. 40% назіральнікаў казалі, што ў іх не было магчымасці ў поўнай меры ацэньваць працэс падліку галасоў. Назіральнікамі АБСЕ зафіксаваныя выпадкі фальсіфікацыяў. "Выбары" адназначна не адпавядалі стандартам АБСЕ.

Апошнія навіны