Роўнасць правоў кандыдатаў – толькі на паперы
- 4.09.2008, 12:54
3 верасня дырэктар гімназіі №4 Віцебску арганізаваў і правёў сустрэчу выбарнікаў (бацькоў вучняў узначаленай ім навучальнай установы) з кандыдатам ад улады па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе №19 Сяргеем Сямашкам. Актавая зала быў перапоўненай.
Сяргей Сямашка знаходзіўся ў прэзідыўме сходу, а потым меў перадвыбарную прамову перад выбарнікамі.
Нягледзячы на тое, што на сходзе прысутнічаў і іншы кандыдат у дэпутаты па гэтай акрузе Андрэй Лявінаў, яму дырэктар гімназіі даць слова адмовіўся, растлумачыўшы, што наконт Сяргея Сямашкі яму тэлефанавалі. Хто тэлефанаваў і з якой мэтай, растлумачыць адмовіўся, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, усе кандыдаты ў дэпутаты маюць роўныя правы. Вось якім чынам у Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 «выконваецца» роўнасць правоў кандыдатаў у дэпутаты выступаць на сходах.