BE RU EN

Афіцыйны Менск можа прызнаць Паўднёвую Асецію і Абхазію пасля Нікарагуа (Відэа)

  • 4.09.2008, 15:53

Міжпарламенцкая расейска-беларуская камісія плануе хуткім часам паставіць перад Менскам пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі.

Паведаміў аб гэтым віцэ-спікер Дзярждумы Аляксандр Бабакоў. Ён выказаў меркаванне, што пасля прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі Нікарагуа, адпаведны міжнародны працэс пойдзе дынамічней, напрыклад, Лацінская Амерыка і шэраг краін Азіі могуць прызнаць незалежнасць гэтых рэспублік.

http://www.ntv.ru/news/videoRub.swf?link=http://news.ntv.ru/v139561/&num=1

Як паведамлялася раней, прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга заявіў аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Нікарагуа "прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі", заявіў Даніэль Артэга на ўрачыстасцях, прысвечаных 29-м угодкам нацыянальнага войска.

Прэзідэнт Нікарагуа таксама заявіў, што падтрымлівае "пазіцыю расейскага ўрада, паводле якой дыялог з еўрапейскімі краінамі павінен прывесці да разрашэння гэтага канфлікта".

Аднак, як заявіў у інтэрв'ю РИА Новости амбасадар РФ у Нікарагуа Ігар Кандрашоў, "Калі кіравацца словамі прэзідэнта Нікарагуа, а гэта вярхоўная ўлада, абраная па законе, то Нікарагуа прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Хаця тут ёсць вызначаныя нюансы, таму што гэтае рашэнне павінна быць праведзенае праз парламент", — лічыць расейскі дыпламат. Па ягоных словах, пакуль абмеркавання і прыняцця такога рашэння ў парламенце не было.

Адказваючы на пытанне РИА Новости, ці звярталася амбасада Расеі ў МЗС Нікарагуа за тлумачэннем, амбасадар сказаў: "Я думаю, што МЗС Нікарагуа самастойна над гэтым працуе, і паколькі гэтая заява зусім свежая, трэба ім даць магчымасць чыста фізічна ўсё гэта зрабіць".

Апошнія навіны