BE RU EN

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» арыштавалі за газету «Выбар»

  • 5.09.2008, 10:10

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Якаў Перчык быў затрыманым ўчора ў Гародні за распаўсюджванне газеты «Выбар». Матэрыялы газеты прысвечаныя тэме байкоту «парламэнцкіх выбараў».

За распаўсюджванне газеты ў дачыненні да актывіста быў складзеным пратакол па артыкуле 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). Дадзены артыкул традыцыйна выкарыстоўваецца супрацоўнікамі міліцыі для ціску на апазыцыю, у тым ліку для таго, каб схаваць палітычныя матывы арыштаў дэмакратычных актывістаў. Праз некалькі гадзінаў пасля затрымання Якава Перчыка вызвалілі. Верагодна, актывіста будуць судзіць хуткім часам.

Апошнія навіны