Шклозавод «Нёман» можа скараціць працоўны дзень і тыдзень
- 14.01.2009, 11:36
Кіраўніцтва бярозаўскага шклозавода «Нёман» разглядае пытанне скарачэння працоўнага часу з 1 лютага ў сувязі з крызысам перавытворчасці.
Прадпрыемства пазбаўленае абаротных сродкаў, перадае «Радыё Рацыя». Вырабы з шкла, вытворчасць якіх ажыццяўляе прадпрыемства, не змяшчаюцца на складах, у сувязі з чым пакункі прадукцыі захоўваюцца ў вытворчых памяшканнях.
Адсутнасць рэалізацыі, па словах кіраўніцтва, была звязаная з тым, што расейскія спажыўцы-асноўныя карыстальнікі прадукцыі – знаходзіліся ў 2-х тыднёвым адпачынку, паведаміла намеснік дырэктара па эканоміцы Іна Клішэвіч.
Адміністрацыя прадпрыемства не выключае, што з 1 лютага частка працоўнага калектыву пяройдзе на скарочаны працоўны дзень: планавы рамонт адной з печаў у сувязі з крызысам будзе ажыццяўляцца на паўгады раней запланаванага тэрміну, а рабочыя будуць працаваць 4 гадзіны замест прадугледжаных 8.