Арыштаваны наваполацкі бізнэсовец Уладзімір Захараў
- 15.01.2009, 12:48
Міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў пацвердзіў інфармацыю аб арышце наваполацкага бізнесоўца Ўладзіміра Захарава.
Супраць уладальніка гандлёвых цэнтраў «Стралецкі рынак», «Еўралюкс» і «Капітал» заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Страхавое махлярства», піша «Наша Ніва».
Цяпер Уладзімір Захараў знаходзіцца пад вартай. Нядаўна быў арыштаваны і супрацоўнік МУС, які дапамагаў бізнесмену ў злачынствах.
Нагадаем, напрыканцы снежня ўладальнік шэрагу гандлёвых цэнтраў у Полацку і Наваполацку Ўладзімір Захараў аддаў загад зачыніць крамы на знак пратэсту супраць неспрыяльных умоваў для разьвіцьця гандлю.
Полацкім і наваполацкім прадпрымальнікам перадалі распараджэньне ўладальніка найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў сёньня ўраньні. Уладзімір Захараў патлумачыў гэты крок тым, што «не бачыць сэнсу працы ў такіх жорсткіх ўмовах, якія яшчэ горш узмацняюцца ў Беларусі». Полацкі гарвыканкам раіў найманым работнікам прыцягнуць бізнэсоўца Уладзімера Захарава да суду.