Пяткевіч абвяргае чуткі аб змяненні пенсійнага ўзросту
- 16.01.2009, 10:32
Першая намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч абвергла інфармацыю аб тым, што ў краіне рыхтуецца законапраект аб змяненні пенсійнага ўзросту.
"У цяперашні час у Беларусі не распрацоўваюцца якія-небудзь праекты нарматыўна-прававых актаў, накіраваных на канцэптуальнае змяненне існуючай сістэмы пенсійнага забеспячэння", - адзначыла Наталля Пяткевіч у інтэрв'ю БелТА, дадаўшы, што ў цяперашні час і пенсійны ўзрост, і ўзровень пенсійнага забеспячэння ў рэспубліцы захоўваюцца нязменнымі.
"Якія б дакументы зараз ні распрацоўваліся, яны ні ў якай ступені не закрануць галоўны прынцып пенсійнай сістэмы, якія забяспечвае высокі ўзровень сацыяльнай абароны асобаў, што дасягнулі пенсійнага ўзросту, - падкрэсліла яна. - Таму якая-небудзь інфармацыя сярод насельніцтва аб карэктоўцы пенсійнага ўзросту не мае пад сабой афіцыйнай падставы".