Улады экспрапрыявалі дом, пабудаваны прадпрымальнікамі
- 19.01.2009, 13:33
Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб перадачы дома, пабудаванага прадпрымальнікамі каля Менскай кальцавой дарогі, у камунальную ўласнасць Менскага раёна.
Прадпрымальнікі пабудавалі пяціпавярхоўку (першы паверх – гаражы, чатыры наступныя – жылыя памяшканні, агульная плошча – тры з паловай тысячы квадратных метраў), нагадвае тэлеканал ОНТ.
І амаль дабудавалі – калі на іх увагу звярнула дзяржаву, якая і выявіла: забудоўшчыкі не мелі ні прафесійнай ліцэнзіі на вядзенне работ, ні дазволыаў архітэктурных служб, ні нават праекту.
Трое арганізатараў патрапілі пад артыкул «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць здзейсненая арганізаванай групай» і атрымалі да 4 год пазбаўлення волі. Было гэта 2 гады таму.
І вось напярэдадні Лукашэнка прыняў рашэнне аб перадачы будынка ў камунальную ўласнасць Менскага раёна. Пасля сканчэння будаўніцтва ў кватэры заселяцца шматдзетныя сем'і. Мабыць, дом і без дазволаў з ліцэнзіямі стаўся прыдатным для пражывання. Тэрміны даводкі дома, па інфармацыі ОНТ - амаль у межах, што дапушчаюцца прыродай – 9 месяцаў.