Прэс-служба прэзідэнта Ўкраіны: Лукашэнка і Юшчанка сустрэнуцца 20 студзеня
- 19.01.2009, 14:36
20 студзеня прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ў Чарнігаве правядзе працоўную сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкай.
Запланавана, што кіраўнікі дзвюх краін правядуць сустрэчу ў фармаце «сам-насам», пасля чаго пад іх старшынствам адбудуцца ўкраінска-беларускія перамовы, паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.
Юшчанка і Лукашэнка таксама сустрэнуцца з прадстаўнікамі СМІ.