Буйная аварыя ў Менску: МАЗ урэзаўся ў тралейбус (Фота, абноўлена)
- 20.01.2009, 13:03
Сёння грузавы аўтамабіль МАЗ з жалезным ломам урэзаўся ў тралейбус каля станцыі метро «Магілёўская» у Менску, ёсць пацярпелыя.
Як паведамілі агенцтву «Интерфакс-Запад» супрацоўнікі ДАІ, якія працуюць на месцы ДТЗ, у выніку сутыкнення МАЗа і тралейбуса пацярпелі пяць пасажыраў тралейбуса маршруту N60, яны дастаўленыя ў шпіталь.
Суразмоўцы агенцтва таксама паінфармавалі, што МАЗ, гружаны жалезным ломам, рухаўся з Менскай кальцавой дарогі ў бок горада і сутыкнуўся з тралейбусам. У выніку сутыкнення МАЗ і тралейбус апынуліся на тратуары каля ўваходу на станцыю метро «Магілёўская».
Паводле словаў супрацоўнікаў ДАІ, рух транспарта на ўчастку каля станцыі метро не спыняўся, таму што і МАЗ, і тралейбус апынуліся не на праезжай частцы.
У цяперашні час на месцы здарэння валяецца металалом, які выпаў з МАЗа.
Фота "Салідарнасць"