Будаўніцтва трох новых станцыяў менскага метро зацягваецца
- 21.01.2009, 9:07
Будаўніцтва трох новых станцыяў Менскага метрапалітэна – «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына», якія працягнуць першую лінію метро далей за станцыю «Інстытут культуры», - зацягваецца.
Жыхары некаторых дамоў, якія апынуліся на тэрыторыі будаўніцтва, не хочуць пакідаць сваё жыллё і пераязджаць у кватэры, якія даюцца наўзамен. Напрыклад, жыхары дома нумар 26 па праспекце Дзяржынскага. У судзе разглядаецца яшчэ 14 падобных справаў.
Як паведаміў карэспандэнту агенцтва "Менск-Навіны" начальнік вытворчага аддзела УП "Дырэкцыя па будаўніцтве Менскага метрапалітэна" Сяргей Наўрась, на цяперашні час знесеныя толькі 55 з запланаваных 75 дамоў. На днях будуць перададзеныя пад знос яшчэ пяць будынкаў.