BE RU EN

Арышты працягваюцца. Затрыманы буйны чыноўнік Генпракуратуры

  • 21.01.2009, 12:22

Выдадзеная санкцыя на арышт былога начальніка аддзела ўласнай бяспекі Генпракуратуры.

Аб гэтым 21 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

Паводле яго словаў, чыноўнік падазраецца ў хабарніцтве, злачынства было здзейсненае ў 2007 годзе.

Нагадаем, што сёння з'явілася інфармацыя, што Генеральная пракуратура арыштавала былога дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Анатоля Грамовіча.

Падставай для арышту былога дырэктара ДФР КДК стала прад'яўленне яму абвінавачвання па адным з самых сур'ёзных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі - ч.3 арт.285 (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй, здзейсненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў). Гэты артыкул, у прыватнасці, прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі. Абвінавачванне датычыць таго перыяду дзейнасці А.Грамовіча, калі ён з'яўляўся намеснікам начальніка Упраўлення Камітэта дзяржбяспекі па Берасцейскай вобласці.

Былому пракурору Снегіру прад'яўленае абвінавачванне

Следства прад'явіла абвінавачванне былому пракурору Менскай вобласці Міхаілу Снегіру ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч, перадае «Інтэрфакс».

"М.Снегіру прад'яўленае абвінавачванне па ч.3 арт.424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Беларусі", - паведаміў генпракурор. Пры гэтым ён дадаў: "Мне вельмі шкада, што гэта здарылася з супрацоўнікам органаў пракуратуры".

Адказваючы на пытанні журналістаў з нагоды катэджаў былых супрацоўнікаў МУС, аб якіх ішла гаворка на нарадзе прэзідэнта ў лістападзе 2008 года, Г.Васілевіч сказаў: "Суды прынялі рашэнне аб незаконнасці вылучэння ўчасткаў". Ад іншых каментароў па гэтым пытанні Р.Васілевіч адмовіўся, спаслаўшыся на таямніцу следства.

Як раней паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, 13 лістапада на нарадзе па пытаннях эфектыўнасці прыманых мераў у барацьбе з карупцыяй Аляксандр Лукашэнка даручыў генеральнаму пракурору ўнесці прадстаўленне аб вызваленні ад займаных пасадаў М.Куприянова і М.Снегіра.

А.Лукашэнка, у прыватнасці, заявіў, што ў траўні 2007 года М.Снягір набыў пяціпакаёвую кватэру ў цэнтры Менску плошчай больш за 200 кв. м з падземным гаражом. Ён набыў гэтую кватэру ў прадстаўніка камерцыйнай фірмы, які на той момант ужо не меў права прадстаўляць гэтую фірму, паколькі быў звольнены па скарачэнні штатаў. Акрамя таго, паводле словаў А.Лукашэнкі, гэтая кватэра не магла быць прададзеная юрыдычнай асобай, паколькі ў ёй пражываў супрацоўнік фірмы Сідаровіч, у якога была заключаная дамова арэнды з фірмай да 2024 года.

М.Снягір, паведаміў беларускі кіраўнік, набыў гэтую кватэру за 156 млн. рублёў, у той час як рынкавы кошт яе перавышаў 500 тыс. даляраў. Каб надаць пагадненню бачнасць законнасці, Снягір аформіў падробленае дадатковае пагаденне да дамовы набыцця-продажу, дзе быў абгавораны іншы кошт кватэры — 535 млн. рублёў.

Апошнія навіны