BE RU EN

Цыгарэты ў сярэднім падаражэюць на 10%

  • 23.01.2009, 16:09

У Беларусі рознічныя кошты на цыгарэты павялічаныя ў сярэднім на 10%, заявіў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка.

Аб гэтым ён паведаміў на прэс- канферэнцыі ў пятніцу ў Менску, піша «Інтэрфакс».

«Я падпісаў адпаведную пастанову аб падвышэнні ў сярэднім на 10% коштаў на цыгарэты», - сказаў Мікалай Зайчанка.

Па словах міністра, гэта дазволіць «кампенсаваць падвышэнне акцызаў і падаражэнне сыравіны ў сувязі з дэвальвацыяй».

Апошнія навіны