BE RU EN

Паштальёнаў прымушаюць выпісваць «Советскую Белоруссию»

  • 26.01.2009, 12:51

Супрацоўнікаў берасцейскай «Белпошты» абавязваюць падпісвацца на друкаваны орган адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі - газету «Советская Белоруссия».

Гэтую інфармацыю пацвердзіла «Еўрарадыё» адна з супрацоўніцаў ведамства.

«Ну, выпісваем. Так і ў іншых ведамствах падпісваюць. Яна называецца «кантраляваная». Што гэта значыць? Ну, гэта газеты, якія абавязкова павінны быць у падпісцы», - кажа паштарка.

Паводле інфармацыі з адміністрацыі Берасцейскага аддзялення «Белпошты», аклады ў паштовых працаўнікоў без стажу складаюць ад 250 тысячаў беларускіх рублёў у месяц, пры стажы ў дваццаць гадоў - каля 500 тысячаў. Інфармацыю аб абавязковай падпісцы на «Советскую Белоруссию» там рашуча абверглі.

Нагадаем, што тыраж «СБ» складае 400 тысячаў асобнікаў.

Апошнія навіны