Перад сустрэчай у Маскве Мядведзеў патэлефанаваў Лукашэнку
- 27.01.2009, 13:30
Сёння па ініцыятыве расейскага боку адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Расеі і Беларусі.
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўнікі дзвюх краін абгаварылі позвы дня маючых адбыцца паседжанняў Міждзяржсавета кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскай Эканамічнай супольнасці і сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.
Падчас размовы гаворка ішла аб кадравых пытаннях у АДКБ, бюджэце гэтай арганізацыі, перспектыве стварэння калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, у прыватнасці, аб мэце іх фарміравання, міжнародным прававым статусе, задачах, умовах функцыянавання.
Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абгаварылі таксама некаторыя моманты, датычныя правядзення запланаванага на пачатак лютага паседжання Вышэйшага Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі
Аб тым, што паседжанне Вышэйшага Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» адбудзецца ў Маскве 3 лютага, заявіў у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску віцэ-прэм'ер урада Беларусі Андрэй Кабякоў.
Нагадаем, нядаўна амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка заявіў, што на сустрэчы Аляксандра Лукашэнка і Дзмітрыя Мядзведзева ў лютым у Маскве будзе вызначаны новы кошт на пастаўкі расейскага газу ў Беларусь.