BE RU EN

Да дактыласкапіі прыцягваюць нават бамжоў

  • 30.01.2009, 10:02

У Берасцейскай вобласці ўсіх бамжоў здымаюць на відэа і бяруць адбіткі пальцаў.

Акцыю «Бомж» праводзіць берасцейская міліцыя. Па ўсёй вобласці на працягу трох дзён міліцыянты затрымліваюць і прывозяць у цэнтр гігіены і эпідэміялогіі бамжоў. Там іх мыюць, апранаюць, бяруць адбіткі пальцаў і здымаюць на відэа - для міліцэйскай базы інфармацыі.

Як адзначае «Народная газета», такім чынам арганізатары акцыі спадзяюцца прадухіліць злачынствы з боку асобаў без сталага месца жыхарства. Дарэчы, у акцыі разам з міліцыянтамі ўдзельнічаюць работнікі аховы здароўя, сацыяльных службаў і Чырвонага Крыжа.

Апошнія навіны