BE RU EN

На таргах БВФБ курс даляра вырас яшчэ на 30 рублёў

  • 30.01.2009, 12:14

Па выніках гандлю замежнымі валютамі 30 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША у адносінах да беларускага рубля абнавіў гістарычны максімум і склаў 2752 рублі.

У параўнанні з ўчорашняй катыроўкай беларускі рубель знізіўся да даляра на 1,1% (30 рублёў), піша АФН.

Такім чынам, з моманту праведзенай 2 студзеня аднамомантавай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 3,8% (102 рублі). Такім чынам, гэта найбольшы аднадзённы рост даляра пасля 20% дэвальвацыі беларускага рубля 2 студзеня.

Курс еўра сёння склаў 3548 рублёў за еўра, расейскага рубля - 77,71 беларускіх.

Апошнія навіны