BE RU EN

Мілер: «Навошта рызыкаваць, накіроўваючы газ праз Украіну ці Беларусь?»

  • 8.01.2009, 8:10

Заходняя Еўропа пераканалася ў тым, што газаправод па дне Балтыйскага мора неабходны.

Аб гэтым заявіў 7 студзеня ў інтэрв'ю РИА Новости былы прэм'ер-міністр Польшчы, лідэр партыі "Польская левіца" Лешэк Мілер.

"Калі ў кагосьці і былі сумневы ў Заходняй Еўропе ў неабходнасці Балтыйскага газаправода, дык у сітуацыі газавага канфлікту паміж Кіевам і Масквой гэтыя сумневы рассейваюцца. Навошта рызыкаваць, накіроўваючы газ праз Украіну ці Беларусь, калі ўсю еўрапейскую газавую сетку можна непасрэдна звязаць з расейскімі пастаўшчыкамі?", — сказаў Мілер.

На яго думку, "незалежна ад таго, як скончыцца цяперашняя спрэчка паміж Расеяй і Украінай, прыхільнікі балтыйскай трубы атрымалі магутны аргумент".

Апошнія навіны