BE RU EN

Арыштаваны моладзевы лідэр Франак Вячорка

  • 8.01.2009, 12:42

Лідэр «Моладзі БНФ» Франак Вячорка затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Ракаве (Валожынскі раён).

Як паведаміў БелаПАН Франак Вячорка, раніцай 8 студзеня ў прыватны дом яго знаёмай, дзе ён адпачываў, уварваліся двое супрацоўнікаў міліцыі. Яны адпіхнулі ўладальнікаў дома, пачалі ператрус у памяшканні і прад'явілі Ф.Вячорку ордэр на затрыманне. Паводле словаў актывіста, яго маюць намер адвезці ў ваенкамат у Менск.

«Пры гэтым ніякіх позваў у ваенкамат я не атрымліваў. Апошнюю позву аб тым, што я павінен з'явіцца ў рэспубліканскі ваенны шпіталь, я атрымаў 22 снежня. Аднак з'явіцца па ёй я не змог па стане здароўя, пра што ваенкамат быў апавешчаны», — адзначыў Ф.Вячорка.

16 ліпеня медыцынская камісія ваенкамата Савецкага раёна Менска прызнала моладзевага актывіста непрыдатным да ваеннай службы па стане здароўя. У той жа час абласная медкамісія паставіла пад сумнеў гэтае рашэнне і накіравала яго на абследаванне ў ваенны шпіталь. У выніку Ф.Вячорку была дадзеная адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 года.

Апошнія навіны