Па выніках таргоў на БВФБ курс даляра знізіўся да Br2645
- 8.01.2009, 12:56
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 8 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША склаў 2645 рублёў, знізіўшыся на 10 рублёў у параўнанні з папярэднімі таргамі.
Аб'ём пагадненняў склаў 114.324 млн. даляраў, попыт — 114.317 млн., прапанова - 114.433 млн., паведамляе АФН.
Курс еўра ў параўнанні з папярэднімі таргамі знізіўся на 55 рублёў і склаў 3581 беларускі рубель за адзін еўра. Таргі па расейскім рублі сёння не праводзіліся.