Беларускія НПЗ нясуць гіганцкія страты
- 9.01.2009, 12:58
Мазырскі НПЗ ў снежні 2008 года знізіў прыбытак у 14 разоў.
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод па выніках працы ў снежні 2008 года атрымаў прыбытак у аб’ёме каля 1 мільёна даляраў супраць 2 мільёнаў у лістападзе і 14 мільёнаў даляраў у кастрычніку. Аб гэтым паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на прадстаўніка наглядальнага савета акцыянернага таварыства.
За студзень-верасень прыбытак Мазырскага НПЗ склаў каля $130 млн. Такім чынам, снежаньскі прыбытак завода стаўся прыкладна ў 14 разоў меншым у параўнанні з прыбыткам у сярэднім за 10 месяцаў 2008 года.
«Зніжэнне прыбытку - гэта вынік у першую чаргу зніжэння сусветных коштаў на нафту і падзення коштаў на нафтапрадукты, а таксама экспартнай палітыкі. Ва ўмовах хуткага падзення коштаў на нафту экспартныя пошліны на нафтапрадукты не змяняліся на працягу двух месяцаў, што прывяло да хуткага вымывання прыбытку экспарцёраў нафтапрадуктаў. Адбіўся таксама і фактар зніжэння коштаў на гаручае на ўнутраным рынку», - патлумачыў суразмоўца.
Паводле папярэдніх дадзеных, у 2008 годзе аб'ем перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ склаў каля 10,8 млн тон. У 2007 годзе Мазырскі НПЗ перапрацаваў каля 10,6 млн тон нафты.