Гэта будзе не перапіс, а складанне «дасье» на кожнага
- 1.10.2009, 9:16
З 14 па 21 кастрычніка ў Беларусі праводзіцца чарговы перапіс насельніцтва. Грамадзянам хочуць задаць 37 пытанняў.
Для перапісу распрацаваныя дзве анкеты. Адна з пытаннямі пра вашую асобу. Другая - з пытаннямі пра вашыя жыллёвыя ўмовы, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».
Пытанні ў анкеце №1 (пра жыллёвыя ўмовы).
- Поўны адрас месца жыхарства.
- Характарыстыка месца жыхарства: тып памяшкання, перыяд пабудовы, матэрыял вонкавых сценаў, агульная плошча, усе віды добраўпарадкавання.
- Спіс чальцоў вашай сям'і.
- У чыёй уласнасці гэтае жылое памяшканне. Ну а калі ў чальцоў вашай сям'і ёсць сваё ўласнае іншае жылое памяшканне, дык і гэта таксама трэба пазначыць з усімі падрабязнасцямі.
- І апошняе пытанне ў гэтай форме, ці ёсць у вас кампутар і ці падлучаны ён да Інтэрнэту.
Пытанні ў анкеце №2 (асабіста пра вас)
- Прозвішча, імя, імя па бацку
- Дата і месца нараджэння
- Пол
- Кім вы прыходзіцеся гаспадару жылога памяшкання, у якім пражываеце?
- Грамадзянства
- Сямейнае становішча (варыянты: знаходжуся ў шлюбе, не знаходзіўся (лася) ніколі, разведзены (-ая), знаходжуся ў незарэгістраваных стасунках, разыйшоўся(лася).
- Ці бесперапынна пражываеце ў гэтым паселішчы з нараджэння?
- Пражывалі вы бесперапынна больш за год у іншай краіне?
- З якой краіны прыбылі, па якой прычыне?
- Узровень вашай адукацыі і ці вучыцеся вы?
- На якой мове звычайна размаўляеце дома і якой замежнай мовай свабодна валодаеце?
- Месца працы. Кім, дзе, від дзейнасці, пасада?
- Крыніца сродкаў на існаванне - праца, стыпендыя, пенсія, дапамога, дывідэнды, адсоткі. А вось калі некалькі, дык неабходна пазначыць адзін асноўны.
- Ці шукалі вы працу за месяц да перапісу? Дык трэба пазначыць адну прычыну пошуку.
- Ці працавалі вы ў апошні тыдзень перад перапісам?
Ёсць пытанні, якія зададзеныя з удакладненнямі:
- Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве)?
- Да пытання, да якой нацыянальнасці вы сябе адносіце, ёсць дадатак (па самавызначэнні і жаданні рэспандэнта).
- Колькі дзяцей вы нарадзілі? (Пытанне для жанчынаў старэйшых за 15-ць гадоў).