BE RU EN

Бацькі Паўла Севярынца абвінавацілі БТ у паклёпе

  • 1.10.2009, 9:46

Таццяна і Кастусь Севярынцы напісалі заяву на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі ў сувязі з паклёпам у праграме «Панарама».

Бацькі сустаршыні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца абражаныя тым, у якім святле была паказаная дзейнасць іх сына, паведамляе «Радыё Свабода».

Яны пішуць, што ў праграме «недвухсэнсоўна праводзіцца паралель паміж дзейнасцю нашага сына і сумна вядомага Адольфа Гітлера. Акрамя крыўды і абурэння, такая пазіцыя нічога іншага выклікаць не можа ў любога нармальнага чалавека. Таму што паставіць на адну дошку аўтара чалавекалюбнай кнігі «Люблю Беларусь!» і аўтара «Майн кампф» здольны толькі апошні нягоднік з наўмысна правакатарскімі намерамі».

Бацька палітыка лічыць сюжэт, паказаны па БТ, «абразай гонару і годнасці нашай сям'і і ўсяго нашага роду, у якім ёсць і ветэраны Вялікай айчынна вайны».

Таццяна і Кастусь Севярынцы патрабуюць «абвергнуць паклёп і прынесці прабачэнні Паўлу Севярынцу, і нам, яго бацькам, усёй нашай радні, якая таксама абражаная безадказнымі выказваннямі і тэндэнцыйнымі кадрамі на Першым нацыянальным».

Апошнія навіны