BE RU EN

У менскім гатэлі «Еўропа» памерла амерыканская турыстка

  • 13.10.2009, 11:48

Прычына смерці 50-гадовай жыхаркі ЗША дагэтуль не ўсталяваная.

Як паведамілі БелаПАН у гарадской пракуратуры, жыхарка штата Нью-Ёрк прыляцела ў Менск 11 кастрычніка ў складзе экскурсійнай групы, якая накіроўвалася ў Расею. Увечары яна засялілася ў гатэль «Еўропа».

Прыкладна ў 23 гадзіны сведкі бачылі, як жанчына заходзіла ў гатэльны нумар. А раніцай 12 кастрычніка яе знайшлі мёртвай у ваннай.

Прычыну смерці турысткі павінна ўсталяваць судова-медыцынская экспертыза. Праверку па факце смерці грамадзянкі ЗША праводзіць пракуратура Цэнтральнага раёна Менска.

Апошнія навіны