BE RU EN

50% банкаўскіх крэдытаў – з Еўразвяза

  • 19.10.2009, 15:22

Асноўнымі крэдыторамі Беларусі сярод краін ЕЗ з’яўляюцца Нямеччына і Аўстрыя.

«У рэсурснай базе беларускіх банкаў зараз аб’ём прыцягнутых сродкаў складае 3,11 мільярдаў даляраў. З іх доля фінансавання з Еўразявза складае 4%. Гэта паказальна», -- цытуе «Інтэрфакс» словы начальніка галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацбанка Беларусі Сяргея Дубкова.

Асноўныя крэдыторы Беларусі сярод краін ЕЗ – Нямеччына (615 мільянаў даляраў) і Аўстрыя (545 мільёнаў).

Дубкоў таксама паведаміў, што на сённяшні дзень доля замежнага капітала ў агульным статусным фондзе беларускіх банкаў складае каля 17%, прычым палова гэтага аб’ёма прыпадае на акцыянерны капітал з краін Еўразвяза.

Апошнія навіны