Ганчарэнка пра матч БАТЭ-Эвертан: «Даўно не адчуваў такога расчаравання»
- 2.10.2009, 10:15
Матч паміж барысаўскім БАТЭ і ліверпульскім «Эвертанам» скончыўся перамогай гасцей з лікам 2:1.
Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі пасля матчу Лігі Еўропы супраць «Эвертана» заявіў «Даўно не адчуваў такога расчаравання», піша «Комсомольская правда в Беларуси».
«Нас папросту задушыла імя «Эвертана». Мы папросту баяліся перамагчы, - сказаў Ганчарэнка. – Мы цалкам кантралявалі гульню і атрымалі галы пасля двух паўмаментаў. Павёўшы 1:0, мы, на жаль, не вытрымалі. А калі другі мяч быў сапраўды забіты «па-за гульнёй», расчараванне будзе яшчэ большым».
«Калі б мы выйгралі, то рэальна прэтэндавалі б на другое месца ў групе; зараз будзе складаней. Але ў нас ёсць яшчэ чатыры гульні, і ў футболе здараецца ўсялякае. Будзем рабіць усё магчымае», - сказаў Ганчарэнка.