BE RU EN

Акцыі «Белтэлекама» беларусам не дастануцца

  • 23.10.2009, 9:30

Падрыхтаваны праект дзяржрашэння аб уключэнні «Белтэлекама» у пералік дзяржпрадпрыемстваў, якія акцыянуюцца 2008-2010 гадах.

Акцыі гэтых прадпрыемстваў не падлягаюць продажу на ільготных умовах за грашовыя сродкі і абмену на імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць», паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у Фондзе дзяржмаёмасці (ФДМ) Беларусі, перадае Electroname.com.

Праект падрыхтаваны па прапанове Мінсувязі.

Пералік ААТ са 100%-й дзярждоляй, якія ствараюцца, зацверджаны прынятым у лістападзе 2008 года ўказам прэзідэнта N605 «у мэтах прыцягнення інвестыцыяў для развіцця адкрытых акцыянерных таварыстваў».

Прадстаўнік ФДМ таксама адзначыў, што акцыянаванне РУП «Белтэлекам» павінна быць праведзенае ў вельмі сцілыя тэрміны - фактычна за 3 месяцы пры звычайных тэрмінах раздзяржаўлення на працягу паўгода. У гэтай сувязі зараз адначасова ва ўсіх абласных філіялах «Белтэлекама» з дапамогай спецыялістаў тэрытарыяльных фондаў дзяржмаёмасці вядуцца працы па інвентарызацыі асноўных фондаў кампаніі. Інвентарызацыя павінна быць скончаная да 30 кастрычніка 2009 года. Паралельна праводзіцца рэвізія фінансава-гаспадарчай дзейнасці і рыхтуюцца матэрыялы праекту дзяржрашэння аб пераўтварэнні РУП «Белтэлекам» у ААТ.

Апошнія навіны