BE RU EN

МЗС Эстоніі назваў мэту вучэнняў у Беларусі - адрэзаць краіны Балтыі ад НАТА

  • 25.10.2009, 16:11

Урмас Паэт раскрытыкаваў на Рыжскай канферэнцыі расейска-беларускія ваенныя манеўры.

Ваенныя вучэнні ля межаў краінаў Балтыі сведчаць пра тое, што Расея па-ранейшаму выкарыстоўвае істотныя сродкі для барацьбы з НАТА, заявіў 24 кастрычніка кіраўнік Міністэрства замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт, паведамляе Gazeta.ru са спасылкай на «Інтэрфакс».

Праведзеныя Расеяй вучэнні ля межаў краінаў Балтыі былі найбуйнейшымі за дзесяць гадоў, а іх мэтай было «адрэзаць тры краіны Балтыі ад НАТА», упэўнены Паэт.

«Гэтыя вучэнні паказваюць стыль мыслення, які па-ранейшаму існуе ў Маскве», - зрабіў выснову кіраўнік МЗС.

Раней пра тое, што ў сцэнар расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2009» уваходзіла ўварванне ў краіны Балтыі ў межах вызвалення «абкружанага Калінінграда» казаў міністр абароны Латвіі Імантс Ліегіс.

Нагадаем, што яшчэ ў канцы верасня беларускі ваенны аналітык Аляксандр Алесін заяўляў, што падчас вучэнняў адпрацоўвалася сітуацыя, калі расейскія войскі вызваляюць Калінінград, а затым «займаюць балтыйскі плацдарм».

У сваю чаргу прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес прапанаваў правесці ў адказ вучэнні НАТА ў Балтыі.

Апошнія навіны