BE RU EN

Пракуратура пераследуе незалежныя друкаваныя выданні

  • 29.10.2009, 10:33

Рэдактар незарэгістраванай малатыражнай нясвіжскай газеты «Брама» Алесь Язвінскі атрымаў папярэджанне пракуратуры.

У папярэджанні кажацца пра недапушчэнне парушэння артыкула 23 закона «Аб сродках масавай інфармацыі», паведамляе сайт baj.by.

Як паведаміў Алесь Язвінскі, афіцыйнае папярэджанне яму ўручыў пракурор Нясвіжскага раёна Андрэй Каморнік.

Паводле дакумента, папярэджанне зроблена за тое, што рэдактар грамадска-палітычнай газеты «Брама» не пасылаў абавязковыя бясплатныя асобнікі выдання на адрасы шэрагу дзяржаўных установаў, як гэта прадугледжана заканадаўствам.

Па словах Язвінскага, 26 кастрычніка да яго на працу прыйшоў участковы міліцыянт і ўручыў яму позву ў пракуратуру. У паперы без подпісу і пячаткі паведамлялася, што Язвінскага выклікаюць у якасці сведкі (па якой справе, не ўдакладнялася).

Рэдактар «Брамы» вырашыў прыйсці ў пракуратуру ў той жа дзень. Пракурор Каморнік спачатку зрабіў заўвагу наконт выходных звестак газеты. Выслухаўшы тлумачэнні рэдактара па гэтым пытанні, зрабіў папярэджанне аб недапушчэнні парушэння артыкула 23 закона аб СМІ.

Апошнія навіны