BE RU EN

Раман Якаўлеўскі: На сустрэчы з Пуціным у Сідорскага мала «казыроў» на руках

  • 6.10.2009, 12:33

Перамовы беларускага і расейскага прэм'ер-міністраў у Маскве будуць складанымі, лічаць незалежныя эксперты.

6 кастрычніка ў Маскве павінна адбыцца сустрэча прэм'ер-міністраў Расеі і Беларусі. На думку палітычнага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага, пасля «выкрывальных» заяваў у адрас Пуціна з боку Лукашэнкі перамовы будуць даволі складанымі і, хутчэй за ўсё, у Сідорскага мала «казыроў» на руках. Пра гэтаэксперт распавёў у інтэрв'ю «Заўтра тваёй краіны».

«Я думаю, што асноўным пытаннем, як заўсёды, стане газавае. Расейскі бок не адступіцца, а беларускі бок фактычна патрабуе правесці рэвізію формулы - схемы кошту на газ, усталяванай пагадненнем з Расеяй, - адзначае эксперт.

«Не ехаць да расейскага прэм'ера Сідорскі не можа, але выніковым для беларускага боку маскоўскі візіт не будзе. А паводзіны Лукашэнкі лішні раз даказваюць, што гэта так. Сваімі папераджальнымі заявамі ён стварае «шумавую завесу». Варта звярнуць увагу на паслядоўнасць заяваў: спачатку прагучалі выпады з боку Лукашэнкі, і толькі потым - заява Кудрына, а не наадварот. Беларусь можа атрымаць 500 мільёнаў даляраў, але гэта ўжо будзе не на двухбаковай аснове, а праз фонд ЕўрАзЭС. І гэта працэдура не аднаго дня», -- упэўнены Раман Якаўлеўскі.

Апошнія навіны